Беларуская гісторыя, мова і этнаграфія

10.01 - 10.05

ВХОД: билет в музей 3.50 руб.

СПРАВКИ: тут.

5

Паважаныя сябры і сяброўкі! Са студзеня 2018 года стартуе цыкл культурна-асветніцкіх лекцый-дыскусій па актуальных праблемах беларускай гісторыі, мовы і этнаграфіі. 
Ва ўтульнай канферэнц-залі Дома-музея І з’езда РСДРП Вы паглыбіце свае веды ў пытаннях мовазнаўства («Беларуская мова на лінгвістычнай карце свету», «Паходжанне беларускіх слоў» і г.д.), этнаграфіі («Калядныя абрады і звычаі беларусаў», «Вясельныя традыцыі беларусаў» і г.д.), гісторыі (“Мода і стыль беларускай шляхты пачатку ХІХ стагоддзя”, “Развіццё транспартнага руху ў Беларускіх гарадах ХІХ - сярэдзіны ХХ стагоддзя” і г.д.). 
Сярод выступоўцаў чакаюцца: Аляксандр Лукашанец - беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік АН Беларусі, першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Ігар Капылоў - кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Таццяна Валодзіна - фалькларыст, этналінгвіст, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і г.д. 
Аб часе і тэмах сустрэч будзе паведамлена дадаткова. Сачыце за абвесткамі! 

Photo by Rainer Bleek on Unsplash