Дискуссия

Гутарка з Вальжынай Морт (12+)

14 февраля 2018

Кнігарня Логвінаў

Минск, ул. Короля, 22

ВХОД: бесплатно.

Лесвіца ў неба Джойса для празаікаў і паэтаў: вучымся мастацкай мове, чытаючы апавяданне «Мёртвыя». Адкрытая гутарка з Вальжынай Морт у межах Школы маладога пісьменніка.  

14 лютага ў кнігарні «Логвінаў» паэтка, выкладчыца крэатыўнага пісьма ў Карнэльскім
універсітэце Вальжына Морт правядзе гутарку, прысвечанаю ўзаемасувязі празаічнага і
паэтычнага ў тэксце. Гутарка пройдзе ў межах працы Школы маладога пісьменніка пры ГА
“Саюз беларуских пісьменнікаў” і VIІ Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на
асфальце» памяці Міхася Стральцова.

Асновай для гутаркі стане апавяданне Джэймса Джойса «Мёртвыя» (The Dead) – фінальны
тэкст з ягонага зборніка «Дублінцы». Вальжына Морт падзеліцца сваім бачаннем таго, як
працуе мастацкае слова Джойса, а таксама адкажа на пытанні пра тое, што паэты і паэткі
могуць узяць з празаічнага тэксту, а празаікі – з паэтычнага.

книги
искусство
общество