Летняя школа

Летняя кінашкола «Паўночнае ззянне» (16+)

27 июня 2018

Moonlight Room

Минск, ул. Сурганова, 43

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

У межах трэцяй лекцыі адбудзецца прэзентацыя тэмы "VR у кінематографе" ад Мітрыя Соркіна (крэатыўны прадзюсар, Feeling Digital/Films), а таксама прагляд аднаго з найноўшых дакументальных фільмаў сезону. Акрамя гэтага, Воля падрыхтуе цікавыя крэатыўныя хатнія заданні да наступных заняткаў.

Паўночнае ззянне. Летняя кінашкола – гэта аўтарскі праект прадзюсаркі і дырэктаркі кінафестывалю «Паўночнае ззянне» Волі Чайкоўскай, якая ў свабодным фармаце нязмушаных і канструктыўных лекцый распавядзе ўсё, што ведае сама ў галіне кінематографа, пакажа шэраг цікавых дакументальных і гульнявых фільмаў, а таксама падзеліцца цікавымі і карыснымі кіначасопісамі, каталогамі і іншай прыемнай кіношнай драбязой, якую пастаянна прывозіць з кінафестываляў.

Што будзе?

- аўтарскі погляд
- цікавая інфармацыя з гісторыі кіно і факты пра сучасны кінапрацэс / жанры / тэндэнцыі /кінафестывалі / бюджэты
- прагляды фільмаў і урыўкаў з фільмаў
- дыскусіі, пытанні-адказы
- інсайты пра прадзюсіраванне і спецыфіку беларускага кінакантэксту
- хатнія заданні
- госці
- утульная скандынаўская атмасфера
- сюрпрызы

Для каго?

- аматары кіно, антрапалогіі, культуры
- рэжысёры, прадзюсары, аператары і іншыя людзі з прафесіі кіно
- студэнты
- фанаты “Паўночнага ззяння”
- журналісты, блогеры і ўсе зацікаўленыя

Фото: 34Mag

образование
культура
личность