Воркшоп

Першая дапамога для дакументальнага кіно (16+)

15 декабря 2017

Арт-Беларусь

Минск, ул. Козлова, 3

ВХОД: бесплатно.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

15-16 снежня у рамках адукацыйнай платформы «Паўночнае ззянне DOC HUB» адбудзецца варшкоп для беларускіх дакументалістаў «Першая дапамога для дакументальнага кіно: пітчынгі, фонды, грошы».

Цягам двух дзён удзельнікі варкшопу даведаюцца пра асаблівасці пабудовы ўдалага пітчынгу, фестывальную стратэгію і крыніцы фінансавання дакументальнага кіно, а таксама прадставяць свае праекты ментарам – прафесіяналам індустрыі кіно. Найлепшы праект атрымае спецыяльны прыз – акрэдытацыю і паездку на фестываль DocPoint Tallinn 2018.

Аўтары дакументальных праектаў любой стадыі распрацоўкі (development, production, post-production) і любой працягласці (кароткі і поўны метр) могуць падаць заяўку. Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная.

У пятніцу 15 снежня ў галерэі «Арт-Беларусь» (вул. Казлова 3) з 15:00 да 19:00 пачнецца тэарэтычны дзень, у рамках якога запланаваныя лекцыі:

«Як фінансаваць фільм» - распавядае Эва Брадзджанітэ, Літоўскі прадстаўнік Creative Europe MEDIA, якая падтрымлівае еўрапейскія праекты ў галіне аўдыявізуальнай культуры;
«Кейс-стадзі фільма Віталя Манскага “Родныя”» – Гунціс Трэктэрыс, латвійскі прадзюсар 26 дакументальных стужак, распавядзе пра фестывальную стратэгію і прасоўванне фільма;
«Уводзіны ў тэхніку пітчу» - Сесілія Лідзін, упаўнаважаная па дакументальным кіно Дацкага інстытута кіно, якая мае больш за 20 гадоў вопыту ў фінансаванні і вытворчасці дакументальных стужак.

Таксама ў першы дзень аўтары праектаў запітчаць свае праекты перад ментарамі варкшопу і аўдыторыяй.

Субота, 16 снежня, пачнецца з лекцыі Сесіліі Лідзін пра магчымасці капрадукцыі ў краінах Паўночнай Еўропы. Астатні час прысвечаны індывідуальнай працы: лектары дадуць парады па кожным праекце, ацэняць іх маркетынгавы патэнцыял, распавядуць пра тэхнікі пітчынгу. Напрыканцы дню адбудзецца паўторны пітчынг, у выніку якога будзе вызначаны найлепшы праект (пітч). Пераможца атрымае прыз: акрэдытацыю і паездку на 2-3 дні на кінафестываль DocPoint Tallinn у студзені 2018 года.

Для падачы неабходна запоўніць анкету да 5 снежня. Для зацікаўленай аўдыторыі і фільммэйкераў, якія пакуль не маюць праектаў, прадугледжана магчымасць прысутнічаць на мерапрыемстве ў якасці наведвальніка. Рэгістрацыя – па спасылцы

Працоўная мова варкшопу: англійская (з перакладам на беларускую). Пітчыць праекты неабходна на англійскай мове.

«Паўночнае ззянне DOC HUB» – гэта адукацыйная платформа фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”, які штогод праходзіць у Мінску і Віцебску ў красавіку. Адукацыйная платформа працуе падчас фестывалю і на працягу года і дае веды, неабходныя для старту на сусветным кінарынку.

 

культура
искусство
образование