Конкурс

Лічбавая майстэрня (16+)

1 ноября 2017
Дедлайн: 01.11

Парк Победы

Минск, пр-т Победителей, 59

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут, falanster.by@gmail.com.

Працягласць стажыровак – ад 3 да 6 месяцаў. Стажоры забяспечваюцца праяздным білетам(і) і абедамі.

За гэты час стажоры змогуць атрымаць гору рэальнага досведу працы з сацыяльнымі і тэхнічнымі сітуацыямі, а таксама будуць разумець розніцу паміх дзясяткамі з’яваў у айці-галіне, прыкладуць свае гуманітарныя веды ў лічбавым свеце або свае тэхнічныя здольнасці ў вырашэнні задач арганізацыі.

Пазіцыі для стажыровак:

  • кантэнт-менеджар – удзельнік каманды Майстэрні, які адказвае за тое, каб веды і інфармацыя былі зручныя для выкарыстання іншымі. Гэта роля працуе на стыку ўзаемадзяння з людзьмі і лічбавымі тэхналогіямі;
  • піяршчык – гэта ўдзельнік каманды, які працуе з прасоўваннем супольнасці. Яго дзейнасць насычаная не толькі камунікацыяй з цікавымі людзьмі, але і аналізам існуючай сітуацыі і разуменнем, як дыхае супольнасць вакол Лічбавай Майстэрні і Фаланстэра;
  • рэдактар блога Лічбавай майстэрні – гэта роля ў камандзе будзе насычана працай з тэкстамі, фота і трохі відэа, а таксама з людзьмі;
  • праекны менеджар – гэта чалавек, які звязаны як з тэарэтычнай, так і практычнай часткай працы каманды. З аднаго боку, ён або яна плануюць дзейнасць, складаюць праектную дакументацыю, аналізуюць мэты, задачы, актыўнасць арганізацыі. З другога боку гэты чалавек уцягнуты ў практычную рэалізацыю праектаў, дзе займаецца пастаноўкай задач, каардынацыяй нагрузкі, забеспячэннем умоваў працы каманды.

Каб трапіць на стажыроўку, пішыце на falanster.by@gmail.com

навыки
бизнес
культура
город