Дискуссия

Мастацтва Беларусі

18 декабря 2016

Кніжная шафа

Минск, пр-т Дзержинского, 9

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

У гэтую нядзелю ў 11:00 у рамках падтрымкі краудфандынгавай кампаніі па збору прадзамоў на нашу дзіцячую кнігу "Мастацтва Беларусі XX стагодзьдзя. Віцебская школа", мы запрашаем дзяцей і бацькоў у госці да нашых сяброў – прасторы Кніжная Шафа/Книжный Шкаф (вул. Дзяржынская, 9).

Пагаворым з дзецьмі і іх бацькамі пра мастакоў, якія ўвайшлі ў кнігу, паслухаем некалькі казак і вершаў, напісаных спецыяльна для яе такімі вядомымі літаратарамі і дзеячамі як Адам Глобус, Лявон Вольскі, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч і Ганна Кісліцына. Абмяркуем адкуль сучасныя мастакі чэрпаюць натхненне і чаму можна ў іх навучыцца. Чаму Малевіч стварыў чорны квадрат - адначасова і вельмі просты і вельмі складаны твор. Магчыма, навучымся у Марка Шагала і яго жонкі Бэлы лётаць над горадам.

А потым, натхніўшыся размовамі, вершамі і казкамі, карцінамі беларускіх мастакоў, мы створым разам карціну і казку, абапіраючыся на дзiвосны свет мастакоў. 

Фото: art-russia-europe.narod.ru.

книги
образование
общество