Мінскі ўрбаністычны форум (18+)

19.09 - 30.09

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

5

Чаго не хапае нашаму гораду? Зразумела, кожны чалавек адкажа па-рознаму. Калі запытаецеся Мінскую ўрбаністычную платформу www.urbanist.by, адказ будзе такі: гораду не хапае нашай увагі, а нам — крыху ведаў аб ім. 

Таму ладзяць падзею, аб’яднаную тэмай “Горад як працэс”. Цягам двух апошніх тыдняў верасня горад будзе ў цэнтры нашае ўвагі. Мы будзем знаёміцца з ім бліжэй, паспрабуем прыслухацца да таго, што яго хвалюе — ад стратэгіі далейшага развіцця і адраджэння былых індустрыяльных прастораў да ўдзелу гараджан у яго жыцці на самых розных узроўнях, — і дапамагчы яму стаць лепшым. Гэтая падзея — Мінскі ўрбаністычны форум, часткай якога мы запрашаем стаць кожнага і кожную.

Будуць бавіць час у кампаніі гараджан, што робяць Мінск ды іншыя гарады і мястэчкі Беларусі тым месцам, дзе нам падабаецца быць, а таксама даведаемся, як далучыцца да іх. Прыходзьце на печу-кучу.

Пазнаёміцеся з аднадумцамі і прафесіяналамі, у якіх ёсць цікавыя аповеды пра іх уласны досвед таго, як зрабіць свой горад лепшым, — няхай гэта будзе Берлін, Прага, Антверпен, Кіеў, Масква ці Амстэрдам. Прыходзьце на адкрытыя лекцыі. 

Асобна зладзяць лекцыі для нашых праектных інстытутаў і прафесіяналаў, для якіх горад — гэта штодзённая праца. Спадзяемся, што вы ўбачыце вынікі ў зменах у гарадскім асяроддзі.

Таксама не абыйдуць увагай тэму транспарту і гарадской мабільнасці: 22 верасня, у Сусветны дзень без аўтамабіля, прэзентуем альтэрнатыўную трамвайную схему.

Да таго ж прэзентуюць бягучыя праекты Мінскай урбаністычнай платформы сумесна з нашымі партнёрамі, Зялёнай сеткай і Экадомам, што рэалізуюцца цяпер у Мінску. Вы даведаецеся, што адбываецца у суседнім з вамі двары ці скверы і як зладзіць штосьці ў сваім. Прыходзьце на адкрытыя мерапрыемствы нашых праектаў — майстэрню Альтэрнатыўнага двара ў Серабранцы і прэзентацыю ў Котаўцы.

Пляцоўкі: Мемориальный музей-мастерская Заира АзгураЦЭХ,Komnata 3/0/2, вул.Леніна, Серабранка, сквер Котаўка

город
общество
культура