Лекция

(Не) расстраляная паэзія (16+)

8 сентября 2017

Кнігарня Логвінаў

Минск, ул. Короля, 22

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

Цягам амаль трох месяцаў у менскай кнігарні «Логвінаў» пройдуць адкрытыя лекцыі, прысвечаныя беларускім пісьменнікам, якія сталі героямі праекту «(Не) расстраляная паэзія», а 29 кастрычніка ў клубе «Брюгге» адбудзецца канцэртная прэзентацыя альбому на іх вершы.

Усяго запланаваная 12 адкрытых лекцыяў, якія прачытаюць знаўцы беларускай літаратуры – Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Ганна Севярынец, Антон Рудак, Вольф Рубінчык і Аляксей Стрэльнікаў. Плануецца таксама, што ў лекцыях возьмуць удзел музыкі, якія прэзентуюць у акустычным фармаце песні, напісаныя ў межах праекту «(Не) расстраляная паэзія» .

Лекцыі будуць праходзіць штотыдня ад 1 верасня да 16 лістапада. Уваход вольны. Першай будзе імпрэза, прысвечаная Юлію Таўбіну. Лектар Андрэй Хадановіч настолькі зачараваўся ягонай паэзіяй, што вырашыў укласці кнігу, якая будзе прэзентаваная ў гэты ж вечар. Зборнік завецца «Юлі Таўбін. Выбранае», у яго ўвайшлі найлепшыя творы з усіх прыжыццёвых зборнікаў паэта, некалькі вершаў, што ніколі не друкаваліся ў ягоных кнігах, а таксама бліскучыя пераклады Гэнрыха Гайнэ.

На лекцыях таксама будуць прэзентаваныя «маўклівыя кнігі» – нататнікі-песеннікі з выявамі паэтаў, якія зрабіла дызайнэрка Кацярына Пікірэня. Усе лекцыі будуць транслявацца он-лайн праз старонкі паэтаў у Facebook (адрасы ўсіх старонак). Відэаверсія кожнай лекцыі будзе таксама размешчана ў Youtube.

Канцэртная прэзэнтацыя праекту «(Не) расстраляная паэзія» адбудзецца ў клубе «Брюгге» 29 кастрычніка 2017 году — роўна праз 80 гадоў пасля той жахлівай ночы, калі ў турме наркамату ўнутраных справаў БССР былі расстраляныя 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Квіткі можна набыць праз Bezkassira.by

Песні, запісаныя для «(Не) расстраляная паэзія» увосень будуць прэзентаваныя на TuzinFM, яны складуць адмысловы восеньскі тур аўдыёчарту.

Расклад лекцый

Верасень-лістапад, 19:00

1.09 (пт) Юлі Таўбін, Лекцыю чытае Андрэй Хадановіч

Прэзентацыя кнігі «Юлі Таўбін. Выбранае»

8.09 (пт) Майсей Кульбак, Лекцыю чытае Вольф Рубінчык

Пры ўдзеле Аляксандра Памідорава

15.09 (пт) Юрка Лявонны, Лекцыю чытае Віктар Жыбуль.

Пры ўдзеле Vuraj

22.09 (пт) Анатоль Вольны, Лекцыю чытае Антон Рудак.

Пры ўдзеле Akute

28.09 (чц) Ізі Харык, Лекцыю чытае Вольф Рубінчык.

Пры ўдзеле Светы Бень

6.10 (пт) Валеры Маракоў, Лекцыю чытае Антон Рудак

Пры ўдзеле Naka

13.10 (пт) Міхась Зарэцкі, Лекцыю чытае Аляксей Стрэльнікаў

Пры ўдзеле Re1ikt

20.10 (пт) Міхась Чарот, Лекцыю чытае Ганна Севярынец

Пры ўдзеле Dzieciuki

27.10 (пт) Зяма Півавараў, Лекцыю чытае Віктар Жыбуль

Пры ўдзеле Vinsent 29.10 Канцэртная прэм’ера праекту «(Не)расстраляная паэзія», клуб «Брюгге» (пр.Партызанскі, 6а), уваход – 20 руб., набыць квіток

3.11 (пт) Уладзіслаў Галубок, Лекцыю чытае Аляксей Стрэльнікаў.

Пры ўдзеле Змітра Вайцюшкевіча

10.11 (пт) Алесь Дудар, Лекцыю чытае Ганна Севярынец

Пры ўдзеле Кацярыны Ваданосавай

16.11 (чц) Тодар Кляшторны, Лекцыю чытае Андрэй Хадановіч

Пры ўдзеле TonqiXod

Фото: shkolazhizni.ru

образование
культура
город
общество