Митап

(Не) страшныя казкі Уладзіміра Караткевіча (12+)

29 ноября 2019

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Литературный музей им. М.Богдановича

Минск, ул. Богдановича, 7а

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

Скарбніца фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча поўная нечаканых прадметаў. Не ўсе яны маюць дачыненне да самога Максіма, але ад гэтага не робяцца менш цікавымі. Пра адзін з іх якраз і пойдзе гаворка на чарговай імпрэзе серыі „Рэлікт”, на якой наведвальнікаў знаёмяць з фондамі.

Музей прадставіць вашай увазе аўтограф Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, адрасаваны пісьменніку Адаму Глобусу, які дапаможа нам даведацца пра гісторыю стварэння „Страшнай казкі”, а таксама распавядзе пра свайго знакамітага суседа па лесвічнай пляцоўцы ў доме на вуліцы Карла Маркса.

Удзельнікі імпрэзы паразважаюць пра казачны фармат, пачуццё гумару, узаемасувязі і ўзаемаўплывы ў творчасці, а лірычным складнікам будуць песні Рамана Яраша на словы Уладзіміра Караткевіча.

личность
культура