Презентация

PARTisan: Калгасніца

26 января 2017

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

У красавіку 2016 году група студэнтаў з аўстрыйскага Універсітэта мастацтва і дызайна Лінца прыняла запрашэнне Аўстрыйскага культурнага форума зрабіць даследчы праект, прысвечаны беларускім калгасам. На працягу тыдня маладыя мастакі пабывалі ў трох калгасах і сустрэліся з людзьмі, якія там працуюць і жывуць. Вярнуўшыся ў Аўстрыю, яны скампанавалі сабраны матэрыял — фатаграфіі, відэа і нататкі, якія ў форме выставы «Калгасны осмас лактозы» былі прадстаўленыя ў лістападзе ў прасторы «ЦЭХ» у Мінску.

Менавіта гэтыя творы сталі візуальным кодам нашага новага нумара, які выйшаў напрыканцы мінулага года і цалкам прысвечаны фігуры калгасніцы ў беларускай гісторыі і культуры. Так, Артур Клінаў разважае над роляй Калгасніцы ў Пантэоне Багоў Краіны Шчасця, Ірына Раманава расказвае пра наступствы прыхода калгаса ў беларускую вёску, Алена Гапава аналізуе працэс эмансіпацыі беларускай калгасніцы ў 1920-30-х, Вольга Бубіч расказвае пра праект «Агра» Сяргея Лескеця і прэзентуе размову з удзельнікам легендарнага гурта «Саша і Сірожа» Аляксеем Хацкевічам. Акрамя гэтага − пра сучасны феномен калгасніцы разважае Вадзім Мажэйка, Алена Толсцік звяртаецца да Атласа Мнемазіны і адшуквае візуальныя коды вобраза савецкай калгасніцы, Вольга Раманава ў пошуках калгасніцы звяртаецца да савецкага кінематографа, і нарэшце — закрываюць нумар словы Адама Глобуса, прысвечаныя жанчынам, якія працавалі на калгасных палях.

У прэзентацыі прымуць удзел аўтары і аўтаркі нумара: Артур Клінаў, Сяргей Харэўскі, Ірына Раманава, Вадзім Мажэйка, Адам Глобус, Ягор Сурскі. А таксама адмысловы госць — Сімон Мраз (Аўстрыйскі культурны форум).

У межах прэзентацыі адбудзецца паказ і абмеркаванне фільма Ягора Сурскага «Калгаснікі» (прэм'ера адбылася 25 снежня 2016 года), прысвечанага калектывізацыі ў беларускай гісторыі і тым наступствам, да якіх яна прывяла. Паўгадзінная стужка — гэта плён супрацы маладога мінскага рэжысёра Ягора Сурскага і валанцёраў праекта «Беларускі архіў вуснай гісторыі» гарадзенскага гісторыка Алеся Смаленчука. 

Запрашаем далучыцца да нашай размовы! Акрамя таго ёсць магчымасць атрымаць новы нумар часопіса.

Фота: 34mag

искусство
культура
книги