Курс

Падыход, заснаваны на правах чалавека (16+)

21 - 22 апреля 2018

Парк Победы

Минск, пр-т Победителей, 59

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

Цягам апошніх дзесяцігоддзяў падыход, заснаваны на правах чалавека (ППЧ), стаў адным з асноўных прынцыпаў дзейнасці міжнародных арганізацый і агенцтваў па развіцці. Што гэта за падыход? Якія змены адбываюцца, калі арганізацыя прымае рашэнне пра яго прымяненне? У чым каштоўнасць ППЧ для моладзевых арганізацый?

Трэнінг, які прадставіць падыход, заснаваны на правах чалавека, і адкажа на ўсе гэтыя пытанні ладзіць Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” пры падтрымцы Еўрапейскага Моладзевага Форума 21–22 красавіка ў Мінску.

Што: Трэнінг па мэйнстрымінгу падыходу, заснаванаму на правах чалавека (ППЧ), у працы моладзевых арганізацый.

Калі: 21–22 красавіка (7 гадзін у дзень).

Трэнерка: Марыя Пантэліч — сяброўка пулу трэнераў Еўрапейскага Моладзевага Форума.

Мэты: узмацненне патэнцыялу моладзевых арганізацый Беларусі ў разуменні і прымяненні падыходу, заснаванага на правах чалавека (ППЧ).

Задачы:
– Прадставіць удзельнікам і ўдзельніцам ППЧ;
– Даць неабходныя веды і кампетэнцыі ўдзельнікам і ўдзельніцам для рэалізацыі ППЧ у
працы сваіх моладзевых арганізацый;
– Развіць разуменне каштоўнасці ППЧ для працы моладзевых арганізацый па прасоўванні
правоў моладзі.

Для каго: 15 прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых арганізацый. Сяброўскія арганізацыі БНМС “РАДА” пры адборы заявак маюць прыярытэт.

Працоўныя мовы: англійская, беларуская, руская.

Удзел бясплатны. Каб прыняць удзел у трэнінгу трэба да 11 красавіка запоўніць онлайн-анкету: тут.

Пра месца правядзення ўдзельнікі і ўдзельніцы трэнінгу даведаюцца пасля запаўнення анкеты.

образование
культура
общество