Сход пра сходы (16+)

15.01 | 18.20

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

Валантэрская служба Праваабарончага цэнтру “Вясна” запрашае на сустрэчу пра мірныя сходы ў Беларусі і яшчэ 10 краінах свету – 15 студзеня (панядзелак) з 18:20.

На сходзе хочуць вам распавесці пра:

- Тое, як назіраюць за акцыямі ў Беларусі і суседніх краінах (Польшча, Україна, Расія);
- Чаму распачалась кампанія па змене Закона аб масавых мерапрыемствах;
- Тэндэнцыі пра заканадаўства і практыку рэалізацыі свабоды сходаў у 10 краінах свету – прэзэнтуюць тэматычны буклет, дзе змяшчаецца інфармацыя пра такія краіны як Казахстан, Узбекістан, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Літва, Аўстрыя, Бельгія, Україна, Расія, Польшча, Латвія і Беларусь. 

У 2017 годзе назіралі за 12 акцыямі ў Беларусі і 7 за мяжой, пасля чаго з’яўляюцца публічныя справаздачы (можна азнаёміцца тут). Часам ходзяць на суды, дзе людзей судзяць за ўдзел у мірных акцыях.

Фото: Наша Ніва

общество
личность
город