Воркшоп

Навошта і як фатографу выдаваць сваю фотакнігу?

10 мая 2017

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

ВХОД: 25 руб., 15 руб. - студентам.

СПРАВКИ: тут.

Воркшоп Эндру Мікшыса пра саматужнае выданне фотакніг: “Навошта і як фатографу саматужна выдаваць сваю фотакнігу?”

Свет фота рэзка змяніўся ў апошнія гады у сувязі з выбухам саматужных кніг і стварэннем малых выдавецтваў. Некаторыя крытыкі гавораць нават пра "залаты век" фотакніг. Гэты зрух у кніжнай прадукцыі фотакніг сілкуецца этыкай “зрабі сам”, якая ўмагчыміла з’яўленне вялікай разнастайнасці кніг, зінаў ды іншых друкаваных матэрыялаў. Усё часцей фатографы абыходзяць бокам сістэму выдавецтваў, музеяў і галерэяў ды шукаюць альтэрнатыўныя сп

осабы распаўсюду сваёй працы і наўпроставых зносін з аўдыторыяй. Фотакнігі перамясціліся ў цэнтр сучаснай фатаграфіі, часта пераўзыходзячы выставы і вытворчасць тонкіх адбіткаў мастацтва. У выніку, для фатографаў становіцца ўсё больш важнай кваліфікацыя рэдакцыйнай працы, адбору, дызайну і нават збору сродкаў на самастойнае выданне сваіх кніг. Калі ўсе працоўныя працэсы канцэнтруюцца ў адных руках, гэта дае пачуццё свабоды, але таксама стварае новыя выклікі і неабходнасць атрымання ведаў у самых розных галінах.

Можа і ў вас ёсць ідэя апублікаваць сваю кнігу фатаграфіі або мастацтва? Пачатак можа быць пакладзены тут, на гэтым інтэнсіўным уступным семінары-воркшопе па публікацыі фотакніг. Асноўная ўвага будзе надавацца паляпшэнню ведаў удзельнікаў у сучаснай вытворчасці фотакніг і асновах рэдакцыйнай працы, дызайна, друку, фінансавання, маркетынгу і выбару матэрыялаў для сваёй фотакнігі. Эндру Мікшыс правядзе гэты семінар на прыкладах сваіх уласных фотакніг ды альбомаў іншых сучасных фатографаў.

образование
искусство
фотография