Дискуссия

Адкрытая лятучка з камандай Жывой Бібліятэкі (12+)

25 февраля 2019

Press Club Belarus

Минск, ул. В. Хоружей, 3

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

«Жывая Бібліятэка» – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам кніг выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовыя адказваць на любыя пытанні чытачоў.

Каманда распачала працу восенню 2014, а летам 2017 зарэгістравалася як Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка».

Акрамя сустрэч з жывымі кнігамі, каманда ладзіць асветніцкія мерапрыемствы: шчырыя размовы, сацыяльныя гульні. Таксама ініцыятыва вучыць зацікаўленых самім праводзіць «Жывыя Бібліятэкі», працуе ў рэгіёнах, распачала працу ў сферы даступнасці і інклюзіі.

На сустрэчы вы даведаецеся, як з’явілася ідэя, як зараз працуе каманда, ці лёгка стаць «Жывой Кнігай».

А таксама чаму карысна супрацоўнічаць з іншымі НКА, навошта даследаваць даступнасць публічных прастораў і яшчэ шмат чаго цікавага.

На лятучцы будуць:

  • Марына Штрахава, заснавальніца, старшыня Праўлення;
  • Марыя Лукашук, заснавальніца, дырэктарка ўстановы;
  • Зміцер Радзіеўскі, сябра Праўлення, каардынатар працы з рэгіёнамі;
  • Ганна Марзан, сябра Праўлення, каардынатарка “Жывых Бібліятэкаў”;
  • Меліса Найт, каардынатарка працы з валанцёрамі;
  • Люба Ланіна і Ксюша Сырамалот, адказныя за сацыяльныя сеткі.

Падзея будзе цікавая тым, хто працуе ў НКА, медыя і ўсім прыхільнікам праекта.