«Калі працавала ў офісе, з-за яркіх убораў мне часта рабілі заўвагі». Маці дваіх дзяцей – пра тое, як насіць дзелавы стыль нянудна

«Калі працавала ў офісе, з-за яркіх убораў мне часта рабілі заўвагі». Маці дваіх дзяцей – пра тое, як на...
Сёння CityDog.io зазірнуў у яркі гардэроб да Юлі. Дзяўчына любіць апранацца цікава, часта аддае старыя рэчы на пераробку і не баіцца вылучацца сваім знешнім выглядам.

Сёння CityDog.io зазірнуў у яркі гардэроб да Юлі. Дзяўчына любіць апранацца цікава, часта аддае старыя рэчы на пераробку і не баіцца вылучацца сваім знешнім выглядам.

Юля (32 гады), фларыстка, мастачка і маці дваіх дзяцей

– Фларыстыкай я пачала захапляцца прыкладна год таму зусім выпадкова. Сяброўка хацела прайсці курсы, а я вырашыла яе падтрымаць і пайсці разам. Па заканчэнні мы адкрылі анлайн-краму кветак, якой да гэтага часу і займаемся.

У вольны час я малюю. Адзін раз удзельнічала ў маркеце, часам раблю карціны на замову. Але часцей проста дару свае працы знаёмым: мне ўсё яшчэ складана выстаўляць кошт сваёй творчасці.

Таксама нядаўна мяне паклікалі стылісткай у мой першы камерцыйны праект. Да гэтага я была толькі асістэнткай. Цяпер жа буду спрабаваць развівацца і ў гэтым напрамку.

Да пераходу ў творчую сферу я працавала спецыялісткай па апрацоўцы даных. Часам працавала ўсе дні на тыдзень, бо на выхадных плацілі больш. Пасля дэкрэта я зразумела, што больш не хачу сядзець у офісе. Звальняцца было страшна: адмовіцца ад стабільнага заробку і сталай магчымасці падарожнічаць было складана. Аднак маё рашэнне падтрымаў муж, і я ні разу не пашкадавала пра сыход.

Не забывайте, что в «Гардеробе» можно лайкать образы.
Выбирайте самый крутой!

Фота дзяўчыны ў светлых джынсах і блакітным пінжаку з нашытымі на ім банцікамі. Дзяўчына ў блакітным пінжаку з нашытымі на ім банцікамі і светлай кашулі.

Джынсы, кашуля і пінжак былі набыты ў сэкандзе. Пінжак аддавала на апсайклінг, каб на яго прышылі банцікі.

Абутак – H&M. Купіла гэту пару даўнавата за долараў 10.

Торбу купіла на распродажы ў Stradivarius. Падумала, што такі аксесуар ніколі не будзе лішнім.

Чаравікі H&M з прынтам у чорныя і сінія плямы.
Фота шэрых бантаў, прышытых да пінжака.
Завушніцы ў выглядзе медуз.

У офісе мне часта рабілі заўвагі за знешні выгляд. Казалі, што я апранута занадта ярка ці адкрыта. Было і наадварот: у тыдні, калі працы было занадта шмат, стандартны ўбор складаўся са звычайных штаноў і кашулі.

Цяпер у плане адзення ў мяне поўная свабода. Пры жаданні я спакойна магу апрануць на вуліцу хэлоўінскі касцюм. Ніхто мяне за гэта лаяць не будзе.

Дзяўчына ў шэрым гарнітуры: пінжак з нашытымі фігуркамі дыназаўраў, штанах са стрэлкамі і яркім капелюшы колеру фуксіі. Дзяўчына ў шэрым пінжаку з прышытымі на ім фігуркамі дыназаўрыкаў.

Камізэлька з сэканда каштавала смешныя 60 капеек. Пінжак адтуль жа. Праўда, я яго таксама аддавала на пераробку, каб мне дадалі да яго дыназаўраў. Убачыла ідэю на Pinterest і зразумела: мне трэба.

Штаны шукала ў масмаркеце, каб яны падыходзілі па адценні да астатняга касцюма.

Падвеску знайшла ў рамесніка на Open Skaf.

Капялюш купіла на AΙiExpress. У мяне некалькі такіх жа, толькі ў розных колерах. Яны якасныя і робяць любы вобраз у разы цікавейшым.

Чаравікі – яшчэ адна любоў з AΙiExpress. Заказала іх гады чатыры таму і з таго часу нашу іх практычна кожны сезон. Яны амаль вечныя і падыходзяць пад многія ўборы.

Сумак у мяне мала. Лічу за лепшае купіць адну-дзве і насіць іх пад усё. Гэта ад Michael Kors.

Фота маленькіх дыназаўрыкаў, прышытых на шэры пінжак.
Торба Michael Kors колеру фуксіі.
Чокер на шыю ў форме рота з высунутым языком.

Прыкметныя рэчы я любіла заўсёды. Я той чалавек, які на эмоцыях можа набыць што заўгодна. Калі іду ў краму за джынсамі, то часта натыкаюся на незвычайную рэч і сыходжу з ёй. Ужо дома я пачынаю разбірацца, як і з чым новую куплю можна насіць.

Раней у мяне нават не было базавых белых футболак. Памятаю, хацела апрануцца нейтральна і не змагла: рэчаў такога фармату ў маёй шафе я не знайшла. З часам у мяне з’явіўся стандартны набор з маек чорнага і белага колераў, аднатоннай кашулі. Аднак да гэтага таксама трэба было дарасці.

Цяпер я нават стараюся сябе тармазіць. Калі ў маім луку ўжо ёсць адзін кідкі аксесуар, то не буду дадаваць больш.

Фота дзяўчыны ў бірузовым футры, яркім каўняры і паласатых цёмна-зялёных штанах. Дзяўчына ў пухнатым бірузовым футры трымае ў руках цёмна-зялёную сумачку.

Футра з гэтай выявы заказвала ў H&M. На сайце яно выглядала звычайнай пухнатай накідкай, таму, калі прыехала велізарнае футра, я вельмі ўзрадавалася: доўга шукала нешта падобнае і вось нарэшце атрымала. Пад яго купіла швэдар і спадніцу такіх жа адценняў, каб хадзіць цалкам у манахроме.

Знізу каўнерык Boiko_store. Іх у мяне таксама даволі шмат, таму што яны любы ўбор робяць больш яскравым і цікавым. А яшчэ іх часам бяруць мае дзеці.

Штаны са стока.

Фота цёмна-зялёнай сумкі Michael Kors.
Рукаў пухнатага бірузовага футра.
Фота каўняра з кветкавым прынтам пад бірузовым футрам.

Думаю, маляванне і фларыстыка збольшага паўплывалі на фарміраванне майго стылю. Нядаўна, заварочваючы чырвоны букет у сінюю паперу, звярнула ўвагу на гэта спалучэнне колераў. Адразу захацела прымяніць яго і ў карцінах, і ў вобразе. Гэтак жа працуе з іншымі камбінацыямі.

А вось мацярынства, наадварот, ніяк не адбілася на маіх строях. Замест таго каб лішнія паўгадзіны паспаць, я ішла мыць галаву і выбіраць, у чым пайсці на шпацыр з каляскай. Сваіх дзяцей мне таксама падабаецца апранаць цікава. Праўда, яны сталеюць, таму ўжо не заўсёды хочуць насіць тое, што я ім купляю.

Дзяўчына ў блакітных джынсах і чорным пінжаку з нашытымі аплікацыямі ў выглядзе чырвоных вуснаў. Дзяўчына ў чырвоным берэце і чорным оверсайз-пінжаку з прынтам у чырвоныя вусны.

Пінжак падобнага плана я доўга шукала ў сэкандах, але знаходзіла толькі тонкія варыянты. Па выніку прыехала да бацькоў і ўбачыла яго. Тата расказаў, што гэта дзядуляў і ён захоўвае яго, каб надзець калі-небудзь на пахаванне. Я яго забрала сабе. Ужо потым вусны на ім мне малявалі ў студыі KAŠULIA.

Ён дастаткова цёплы, таму часам замяняе куртку. Магу яго нават узімку апрануць, проста знізу дадаю некалькі швэдраў.

Берэт мне нядаўна прывезлі знаёмыя з Францыі.

Бацільёны Zara. Не вельмі люблю абутак на абцасе, аднак гэта пара вельмі зручная. Да таго ж спалучаецца з усім маім гардэробам.

Прынт на жакеце ў чырвоныя вусны з зубамі і высунутым языком.
Упрыгожванне на шыю ў выглядзе чырвонага сэрца.
Дзяўчына ў чырвоным берэце.

Любоў да незвычайных стылізацый з’явілася дзякуючы акаўнтам пра вулічную моду розных краін і гарадоў. Адзін час я была падпісана на мільён падобных блогаў у Instagram. Найбольш прыгожыя вобразы я захоўвала, а затым спрабавала паўтарыць.

Цяпер я ўжо адышла ад гэтага. Сачу літаральна за некалькімі моднымі блогерамі і адной знаёмай стылісткай. Калі мне цікава паглядзець на трэнды, я адкрываю сайт Zara і прагортваю навінкі.

Акрамя таго, мне падабаюцца некаторыя беларускія брэнды. У GIRLS WANT нядаўна купіла дзве сукенкі. Сачу за праектам Boiko_store, дзе дзяўчына стварае мудрагелістыя каўнерыкі. Калі спалучаць іх са звычайнай чорнай вадалазкай і джынсамі, то атрымліваецца завершаны і яркі вобраз.

Яшчэ люблю аб’яднанне трох апсайкл-дызайнераў KAŠULIA. Часта прыношу туды свае рэчы на пераробку. Мне падабаецца ідэя таго, што яны якасна ўвасабляюць у жыццё ўсе мае задумы. У самой мяне, відавочна, не атрымалася б настолькі крутога выніку.

Дзяўчына ў блакітных джынсах і бэжавым пінжаку з каўняром, вышыванымі гузікамі. Дзяўчына ў бэжавым жакеце з расшытым гузікамі каўняром і спадніцай.

Ідэю вышыванага гузікамі каўняра знайшла ў Pinterest. У мяне якраз доўга пыліўся ў шафе стары пінжак. Акрамя таго, я вырашыла, што яго трэба ўкараціць: я невысокая, а доўгі падол рабіў мяне яшчэ меншай.

У падарунак з абрэзанай часткі мне зрабілі спадніцу-пояс. Яна досыць кароткая, таму звычайна нашу яе разам са штанамі ці джынсамі.

Торбу купіла ў Zara.

Аранжавая сумка з залатым ланцужком.
Пінжак і спадніца, якія па краях вышываныя гузікамі.
Джынсы, запраўленыя ў высокія чаравікі-чэлсі.

Апошнім часам мне падабаецца ездзіць па сэкандах і стоках. Прыкладна раз у месяц выдаткоўваю на гэта цэлы дзень і катаюся па горадзе ў пошуках цікавых рэчаў. Выбіраю адзенне там не толькі сабе, але і мужу з дзецьмі.

Яшчэ стараюся ніколі не прапускаць модныя і вінтажныя маркеты. Там часта трапляюцца крутыя рэчы, якія складана знайсці недзе яшчэ.

У масмаркет я не асабліва люблю хадзіць. У гандлёвыя цэнтры я зазіраю толькі калі мне патрэбныя базавыя рэчы па тыпе блакітных джынсаў. Усё астатняе замаўляю анлайн. Памыліцца з памерам не страшна: я практычна ўсё нашу аверсайз, таму ведаю, які памер мне патрэбен.

Свой стыль я б ахарактарызавала як дзелавы з гламурнымі і рэтра-элементамі.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Минск
Еще по этой теме:
Гардероб работника общепита: много стритстайла, шапок бини и вещей Carhartt
поделиться