Мінск 90-х і падзеі 2020-га: кніжныя анлайн-навінкі, якія вам тэрмінова трэба прачытаць

Мінск 90-х і падзеі 2020-га: кніжныя анлайн-навінкі, якія вам тэрмінова трэба прачытаць
Выдавецтва «Янушкевіч» прэзентавала апошнія анлайн-навінкі беларускіх кніг, якія ўжо можна набыць на Google Books.

Выдавецтва «Янушкевіч» прэзентавала апошнія анлайн-навінкі беларускіх кніг, якія ўжо можна набыць на Google Books.

«Да нас штодзённа звяртаюцца чытачы беларускай кнігі з усяго свету з просьбай, каб мы рабілі больш электронных кніг. Мы вас чуем і сёння хочам расказаць пра тры нашы электронныя навінкі», – напісана ў сацсетках выдавецтва.

Альгерд Бахарэвіч, «Хлопчык і сьнег»

Вокладка з хлопчыкам.

Падарожжа ў васьмідзясятыя ў жанры аўтафікшн, дзе дзіцячымі вачыма Альгерд Бахарэвіч успамінае і асэнсоўвае навакольную рэчаіснасць.

Ганна Янкута, «Час пустазелля»

Кніжка з зялёная вокладкай і чырвонымі малюнкамі.

Спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года.

Сяргей Пляскач, «Дзіўная місія»

Вокладка з хаткай.

Таямнічая гісторыя, разгадка якой акажацца нечаканай для самага падрыхтаванага чытача.

Купіць электронныя кнігі можна на Google Books.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Knihauka.com.

#Беларусь
поделиться