Ого! Кнігу на OZ.by прадаюць амаль удвая даражэй за яе стартавы кошт

Ого! Кнігу на OZ.by прадаюць амаль удвая даражэй за яе стартавы кошт
Беларускамоўная кніга «Гары Потэр і філасофскі камень» каштуе на сайце OZ.by 40 рублёў. Сайт выдавецтва «Янушкевіч» сцвярджае, што на старце продажаў будзе аддаваць яе за 25 рублёў. Разабраліся, адкуль нацэнка.

Беларускамоўная кніга «Гары Потэр і філасофскі камень» каштуе на сайце OZ.by 40 рублёў. Сайт выдавецтва «Янушкевіч» сцвярджае, што на старце продажаў будзе аддаваць яе за 25 рублёў. Разабраліся, адкуль нацэнка.

Што не так з коштам на пераклад «Гары Потэра»? 

Калі памятаеце, CityDog.by пісаў, што выдавецтва «Янушкевіч» падрыхтавала беларускамоўнае выданне кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» у перакладзе Алены Пятровіч. Старт продажаў кнігі прызначаны на 14 снежня ў кнігарні «Светач». Кошт кнігі на старце – 25 рублёў.

Фота з фэйсбука выдавецтва «Янушкевіч».

Нашы чытачы заўважылі, што беларускамоўнага «Гары Потэра» ўжо можна заказваць і на сайце OZ.by. Але з нюансам – там ён будзе каштаваць 40,39 руб.

Скрыншот з сайта OZ.by.

Дык адкуль такая розніца ў цане? 

Мы патэлефанавалі дырэктару выдавецтва «Янушкевіч» Андрэю Янушкевічу і спыталі, чаму цэны на кнігу «Гары Потэр і філасофскі камень» такія розныя.

– 14 снежня, у суботу, старт продажаў, і за 25 рублёў кнігу прадаюць толькі ў гэты дзень і ў гэтай краме, – тлумачыць Андрэй Янушкевіч. – Потым яна будзе даражэй. Мяркую, што ў звычайных кніжных крамах «Гары Потэр і філасофскі камень» будзе каштаваць у раёне 30 рублёў: 29–32 рублі, недзе ў гэтым дыяпазоне.

У інтэрнэт-краме выдавецтва набыць кнігу можна танней, але ўсё роўна атрымаецца даражэй за цану, якая прызначана 14 снежня ў «Светачы». Так што выгадна прыходзіць па «Гары Потэра» ў суботу.

Пра кошт кнігі на OZ.by у 40 рублёў дырэктар выдавецтва кажа, што такая нацэнка – гэта асабістая палітыка OZ.by.

У OZ.by патлумачылі, што кошт на кнігі складаецца і з кошту на выданне, і выдаткаў на арэнду склада, заробак супрацоўнікаў і г.д.

«Канчатковы кошт залежыць ад шматлікіх фактараў, і, канешне, ён будзе адрознівацца ад выдавецкага. Наш кошт на кнігу 40,39 руб., але мы таксама прапануем нашым кліентам аграмадны выбар іншых прадуктаў. Можна карыстацца і асабістай зніжкай», – адказалі нам у OZ.by.

Набыць кнігу «Гары Потэр і філасофскі камень» можна з дадатковай скідкай

Старт продажаў кнігі – 14 снежня а 11-й гадзіне ў кнігарні «Светач». Першыя 5 пакупнікоў атрымаюць скідку 50%, наступныя пяць чалавек – 25%.

З 16 снежня кніга з’явіцца ў іншых кнігарнях па ўсёй краіне.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться