Арыстакраты і хуліганы: 5 месцаў мінскай Венецыі

01.03.2017
Гиды  
 
29

Арыстакраты і хуліганы: 5 месцаў мінскай Венецыі

Шарыкі!
CityDog.by працягвае прагулкі па раёнах Мінска з мясцовымі жыхарамі. Сёння свае родныя мясціны – ваколіцы метро “Партызанская” – паказвае юрыстка Паліна Лукашова.
0
0
0

CityDog.by працягвае прагулкі па раёнах Мінска з мясцовымі жыхарамі. Сёння свае родныя мясціны – ваколіцы метро “Партызанская” – паказвае юрыстка Паліна Лукашова.

– Я пакажу не ўсе Шарыкі, а толькі тую частку, якая бліжэй да метро “Партызанская”. Я нарадзілася і ўсё жыццё жыву тут: спачатку з бацькамі, а затым на здымных кватэрах, якія таксама выбіраю ў межах гэтых некалькіх кварталаў – цікава, чаму? (Смяецца.) Мусіць, душой прыкіпела.

Месца №1, раёнаўтваральнае: Мінскі падшыпнікавы завод

– Назва раёна, напэўна, з дзяцінства ў людзей засвойваецца: вы з якога раёна?! Але ў мяне такога не было. Напэўна, таму што ў мяне моцна інтэлігенцкая сям’я, каб ведаць такую назву, як “Шарыкі” (смяецца). З іншага боку, на пытанне пра мой раён я заўсёды упэўнена адказвала: “Заводскі”, бо жыву на Партызанцы, у школу хадзіла на Аўтазе, а сябры мае былі з Чыжоўкі, Ангарскай, Шабаноў.

Назва “Шарыкі” пайшла ад Мінскага падшыпнікавага завода – МПЗ. Яго пачалі будаваць пасля вайны, у 1948-м. У 1951-м урачыста змайстравалі першы падшыпнік, у 1982-м – ужо мільярдны. Сам завод знаходзіцца за ўнівермагам “Беларусь”. І з вуліцы Жылуновіча можна пабачыць агромністы падшыпнік, які вісіць там над галоўным уваходам.

Паколькі завод вырабляў шарыкавыя падшыпнікі, у народзе яго называлі Шарыкападшыпнікавым, адсюль і Шарыкі. Я саманазву нашага раёна пачула ўжо дарослай і апошнім часам стала часта яе чуць. Нядаўна ехала ў таксі, і аказалася, што дыспетчары яе выкарыстоўваюць: “Выклік на Шарыкі – і таксіст такі: “Прымаю”.

І яшчэ, напрыклад, была гісторыя з начнымі крыкамі – звычайным такім, дарэчы, гукам нашага раёна. Нейкі чувак з сябруком ішоў у нас пад вокнамі і равеў: “Шарыкі, Вася вярнуўся! Я вярнуўся!..” То бок ён усяму раёну паведамляў, што ён ужо, мусіць, адсядзеў і вось ён тут.

– Шарыкі – гэта такая вузкая палоска ўздоўж Партызанскага праспекта: яна пачынаецца ад плошчы Ванеева, працягваецца станцыяй метро “Партызанская” і заканчваецца перад метро “Аўтазаводская”. Па баках раён абмежаваны Сляпянскай воднай сістэмай і паркам 50-годдзя Кастрычніка.

Наша частка Сляпянскай сістэмы – гэта ўвогуле вялікае месца: для шпацыраў асабліва, таксама там нешта кшталту пляжу, вадаспад, туды ходзяць купацца, пікнікі, шашлыкі робяць... Шашлыкі людзі ў нас часам і ў дварах робяць: выйшаў, паставіў мангал, усе суседзі вакол, музыка – прыгажосць!

А парк 50-годдзя Кастрычніка – найвялікшы рэлікт былога Антонаўскага леса. Агромністы сасновы бор пачынаўся ад вёскі Будзілава (а яшчэ раней Будзілавічы) у раёне плошчы Ванеева і цягнуўся на паўднёвы ўсход (уздоўж Партызанскага праспекта). Пасля вайны лес паступова выразалі пад забудову новых гарадскіх раёнаў. Але кавалкі соснаў то тут, то там у раёне засталіся. А самы вялікі кавалак – гэта лесапарк, як яго называюць у народзе.

– Тут, як і ў любым прыстойным парку, ёсць атракцыёны, амфітэатр – у савецкі час там рэгулярна былі канцэрты. І, канечне, танцпляцоўка, прычым платная, там моладзь знаёмілася. Мне ў дзяцінстве ў парку падабаліся дзіцячыя машынкі напракат, мы з братам рассякалі па дарожках сярод дрэў. А ўзімку ўсе на санках каталіся. Ёсць там пара-тройка соснаў, блізка знаёмых з маім ілбом (смяецца). Цяпер наш парк ідэальна пасуе, каб летам, разваліўшыся на траве, кніжку пачытаць. А калісьці тут і грыбы збіралі, суседская бабуля з маёй хаты ўсе грыбныя месцы ведала.

– Ці пужалі вас у дзяцінстве гісторыямі пра маньякаў ў лесапарку?

– Пра маньякаў гісторый не памятаю, хіба што сюды алкаголікі і наркаманы хадзілі і ходзяць. Хаця вось мама расказвала гісторыю яшчэ з савецкіх часоў. Тады ў парку паміж вуліцай Даўгабродскай і падшыпнікавым заводам быў рэспубліканскі цір (цяпер, дарэчы, там стралковы клуб так і застаўся). У цір хадзілі дарослыя і дзеці, а мама вадзіла майго старэйшага брата. Пакуль ён займаўся, яна чакала ў холе, і вось аднойчы заходзіць дзяўчынка і кажа, што зноў бачыла па дарозе эксгібіцыяніста. Наўрад ці, вядома, яна яго такім словам назвала, але факт, што нейкі мужык пільнаваў дзяўчынак у парку і дэманстраваў ім свае прычындалы. У той раз, мама кажа, хутка сабраліся вартаўнік ціра і іншыя мужчыны і пайшлі гэтага эксгібіцыяніста вылоўліваць. Праўда, чым усё скончылася, невядома.

Паліна вядзе нас на мост над Партызанскім праспектам. Кажа, з яго можна агледзець раён наскрозь, уздоўж праспекта. Праз мост вуліца Даўгабродская працягваецца вуліцай Пляханава.

“Гэты мост, а дакладней – пуцеправод, пабудавалі ў пачатку 70-х. Пусцілі па ім трамвай і такім чынам уладкавалі адзін з асноўных шляхоў у Серабранку. Кажуць, што на мосце зрабілі высокія абмежавальныя бардзюры пасля таго, як некалі з яго ўпаў трактар!”

– Гэта наш Шарыкі-Брыдж. Так завуць і ўвесь раён – мабыць, па аналогіі з Серабронксам, Рыа-дэ-Шабанэйра і іншымі. Я неяк знайшла групу мясцовых рэпераў “Укантакце”, дык там хлопец нават песню напісаў пра Шарыкі-Брыдж, пра мясцовае гета, крымінал... У гэтай песні згадваюцца канал, кабак у гасцініцы “Турыст”, “Малахітка" (ювелірная крама “Малахітавая шкатулка”), рэстаран “Чырвоны мак”, крама “Страла”, “чабурэчка” – знакавыя месцы для тых, чыя маладосць прайшла тут у 90-я.

З аднаго боку моста бачная мяжа нашага раёна з Аўтазам, яна праходзіць крыху далей за хлебазавод з вежачкай і калгасны рынак.

– А калі з моста паглядзець у бок плошчы Ванеева, то від проста карціначны. Тут ёсць чатыры брэжнеўскія шматпавярховікі, якія вельмі падабаліся савецкім фатографам. А яшчэ адсюль увесь раён назірае салюты!

Месца №2, цэнтральнае: галоўная плошча ЗавОдскАга раёна

– Мы стаім у цэнтры Шарыкаў. Гэта не толькі наша галоўная плошча, але і адміністратыўны цэнтр усяго Заводскага раёна, вунь стаіць такі ружовы дамок – гэта раённая адміністрацыя. Я ў ёй праходзіла ўніверсітэцкую практыку – сядзела два тыдні ў падвале ў архіве і яшчэ крыху ў камісіі па справах непаўналетніх... Даведалася некалькі жудасных прыкладаў таго, на што бываюць здольныя дзеці.

– Тут, на цэнтральнай плошчы, знаходзіцца гасцініца “Турыст”, універмаг “Беларусь” – на мой погляд, самы цудоўны ў свеце ўнівермаг. Я яго абажаю. Возьмем ЦУМ і ГУМ – дык там проста пустата пустот на фоне “Беларусі”! (Смяецца.)

“Беларусь” працуе з 1978 года, праектавалі яго маскоўскія архітэктары. Калі ён адкрыўся, ён быў самым вялікім магазінам у Мінску. І тут яго ўсе вельмі чакалі: Шарыкам, Серабранцы, Чыжоўцы, Аўтазу не было дзе закупацца, прыходзілася ездзіць у цэнтр па сур’ёзныя пакупкі. Калі яго адкрылі, маці мне расказвала, яго атакавала агромністая колькасць народу.

– У “Беларусі” ёсць сваё кафэ, бар, майстэрні, для супрацоўнікаў спартыўная зала, медкабінет, бібліятэка, цырульня – гэта гіганцкая махіна, такая рэч у сабе.

Мама расказвала, як гадоў 20 таму ўнівермаг ладзіў паказ бялізны ад “Мілавіцы”: перад будынкам паклалі дывановую дарожку і мадэлі па ёй дэфілявалі ў бялізне. А яшчэ прысутным дамам дарылі сувеніры: маленькія чырвоныя скрыначкі, у кожнай ляжаў маленькі-маленькі бюстгальтар, сантыметры тры, але пашыты цалкам па-сапраўднаму.

Яшчэ за савецкім часам тут прадавалі дэфіцытныя тавары, напрыклад французскія духі. Калі мой бацька вучыўся ў магістратуры ў Маскве, супрацоўнікі яго кафедры заказвалі яму прывезці з Мінска духі ў падарунак жонкам, і ён вазіў па 6-8 флаконаў – з “Беларусі” ў Маскву!

Тут жа ля ўнівермага, на плошчы, а таксама ў падземным пераходзе пад ёй ігральныя аўтаматы для мясцовых. Палучка – і наперад. Адкуль грошы? Атрымліваецца, чым горш людзі жывуць, тым больш ім хапае на такія рэчы.

– Пра гасцініцу “Турыст” таксама ёсць гісторыя ад бацькоў. Перад Алімпіядай-1980 у Мінску праходзілі папярэднія, адборачныя футбольныя матчы. Мой бацька ў той час быў афіцэрам МУС, і яны забяспечвалі бяспеку, у тым ліку дзяжурылі ў гасцініцы. І неяк, будучы ў цывільным адзенні, бацька прыкінуўся замежнікам – прымазаўся да нейкай польскай дэлегацыі – і так змог купіць маме ў падарунак залаты ланцужок у ювелірным кіёску ў гасцініцы. Проста моўчкі тыцнуў пальцам і купіў. У ланцужку нічога асаблівага не было, але свабодна купіць такія рэчы ў Мінску ў той час было амаль немагчыма.

Месца №3, эстэтыка з акна трамвая: мазаіка “Партызаны”

Паліна абяцае нам хуткі пераход ад спажывецтва да рамантыкі і гісторыі і вядзе да вуліцы Пляханава. Не даходзячы трамвайнага прыпынку, паварочваем і спыняемся.

– Гэту мазаіку адкрылі разам з гатэлем “Турыст” у 1973 годзе. Цяпер яна выглядае няблага, але ў яе была свая сумная гісторыя. Яе аўтар – Аляксандр Кішчанка, народны мастак Беларусі, стваральнік гіганцкага “Габелена стагоддзя”, занесенага ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Гэта першае мазаічнае пано, якое Кішчанка падарыў гораду Мінску. Потым былі ўсім вядомыя чатыры пано ля метро “Усход” на высотках насупраць Нацбібліятэкі, і яшчэ ёсць пано “Кастрычнік” на “Фрунзенскай”. А пано “Партызаны” доўгі час было схавана ад вачэй.

Гэту мазаіку Кішчанка рабіў не ў майстэрні, а проста на месцы, на гэтай сцяне выкладваў карцінку смальтай украінскай вытворчасці. Усё гэта вельмі ўражвала і доўга стаяла, але, мабыць, дзесьці ў 90-я пачало асыпацца. У нейкі момант пано проста сарамліва прыкрылі сеткамі і забылі. І ў выніку да 2013-га, калі яе ўсё-такі вырашылі рэстаўраваць, дзве трэці мазаікі ўжо асыпаліся ўніз.

Называлі розныя прычыны асыпання. Афіцыйная была такая: былі дапушчаны тэхнічныя памылкі пры ўзвядзенні яшчэ ў 70-х. Канечне, хто ствараў, той і вінаваты.

Я таксама чытала тлумачэнне ад кагосьці з інжынераў “Белрэканструкцыі”: казалі, што за сцяной, на якой месціцца мазаіка, знаходзяцца тэхнічныя памяшканні рэстарана гасцініцы “Турыст”. І там стаіць многа радыятараў. Цёплае паветра пастаянна падагравала сцяну з унутранага боку, а з боку вуліцы – холад, у выніку чаго ў шчылінах унутры мазаікі ўтвараўся кандэнсат і паступова ўсё знішчаў.

Ну і вібрацыя метро, канечне, і яшчэ нешта – усё нам перашкаджала захаваць гэту мазаіку, якая, між іншым, прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Потым яшчэ разбіраліся, на балансе ў каго знаходзіцца пано: у раённай адміністрацыі ці ў гасцініцы – але, на шчасце, усё ж такі вырашылі, і ў 2013-м узяліся ўзнаўляць. Рэканструкцыя доўжылася два гады, прычым у ёй удзельнічалі сын і ўнук Кішчанкі, абодва таксама Аляксандры. Рэстаўратары разрэзалі на квадраты па паўметра тыя часткі арыгінальнай мазаікі, якія захаваліся, адвезлі ў майстэрню, назбіралі смальты недзе па Расіі і Украіне і аднавілі мазаіку па арыгінальных эскізах.

Я ўсё жыццё хадзіла ці ездзіла тут на трамваі, глядзела на гэта запусценне... І цяпер мне нарэшце стала вельмі радасна тут праязджаць. Разумею, што мала каго зараз узбуджае савецкае манументальнае мастацтва, але я адчуваю вялікую каштоўнасць такіх рэчаў... Працы, творчасці і ідэй, што стаяць за імі. Да таго ж “Партызаны” мне наўпрост заўсёды падабаліся: пано прыгожае.

Месца №4, арыстакратычнае: два кварталы палацыкаў

– Блогер Darriuss многае пра нас тлумачыць з пункту гледжання архітэктуры. У Шарыках тры асноўныя тыпы будынкаў: тут можна пабачыць мікс з домікаў канца 40-х, хрушчовак і брэжневак – такая цікавая разнастайнасць.

Тут вуліца Народная, на якой я нарадзілася, у раддоме літаральна за два кварталы адсюль, на ёй і цяпер жыву. Мой бацька пасля інстытута пайшоў следчым, яго прызначылі ў Заводскі раён і далі пакой у камунальнай кватэры. З гадамі іншыя сем’і адсяліліся, а бацькі засталіся.

– Паміж вуліцамі Пляханава, Народнай, Жылуновіча і Тухачэўскага стаяць два кварталы пасляваеннай забудовы канца 40-х – пачатку 50-х, маё самае роднае. Гэта адзін з узораў такіх малапавярховых пасёлкаў разам з пасёлкамі Трактарнага, Аўтазавода, Асмалоўкай. І ўсё будавалі палонныя немцы.

– Ну што, спачатку проста агледзьцеся. Мы бавілі час у гэтых дварах, дзеці тут заўсёды былі пад наглядам. Тут даволі надзейна: ты выходзіш, пакідаеш дзверы адчыненымі, бо ведаеш, што суседзі ўсе сочаць, адзін аднаго ведаюць і стаяць адзін за аднаго гарой.

Завадчане – людзі простыя ў большасці сваёй. Выносіш на вуліцу павесіць бялізну і ведаеш, што калі забудзешся яе зняць, то суседзі пастукаюць у дзверы і скажуць: вы забылі зняць, але не хвалюйцеся, усё на месцы, мы за ёй сачылі ў акно. 

Злева – наша гераіня.

– Хаця, канечне, людзі ўсюды ходзяць розныя. Вось аднойчы было, што ў акно да нас залезлі і ўкралі торт. Бацькі пакінулі пірог на акне астываць, і яго нехта знёс! Першы паверх – ён такі.

Тут многа чаго было ў савецкі час, што я застала ўжо як рэлікты. Па дварах было многа галубятняў, а засталася адна ці дзве. Зімой залівалі хакейныя каробкі, летам былі пляцоўкі для музычных выступленняў у дварах, пляцоўкі для гульні ў гарадкі.

Пра гэту забудову ў стылі palazzo я чытала ў артыкуле Віктара Марціновіча. Марціновіч піша, што паваенныя мінскія гарадскія пасёлкі з’яўляюцца ідэйным дзецішчам архітэктара Івана Жаўтоўскага, які спраектаваў шмат выбітных будынкаў Масквы. Але сам ён родам з Пінска і праз сваіх вучняў укараняў сваю тэорыю.

Жаўтоўскі быў вялікім фанатам Рэнесансу, архітэктара Андрэа Паладзіа і класічных паладзіянскіх палацаў. Ён запусціў ідэю, што для новай арыстакратыі – рабочых – павінны былі з’явіцца адпаведныя па ўзроўні будынкі. Яго вучні праектавалі невялікія (2-3 паверхі) дамы з курданёрамі, вазамі, пілястрамі, дэкаратыўнымі ўзорамі, эркерамі і іншым – усёй гэтай прыгажосцю. Такое жыллё для пралетарыяту, які з’яўляецца гаспадаром і арыстакратыяй савецкай дзяржавы.

Гэта практычна індывідуальнае жыллё, у кожнага вельмі многа прасторы. Жыць у такім месцы настолькі цудоўна! Нягледзячы на тое, што Заводскі раён – самы наркаманскі, самы хуліганскі раён Мінска, а мы – Шарыкі – дастойная яго частка.

Пагроза ўшчыльнення вісіць цяпер над усімі старымі раёнамі. Нам вось ужо калісьці паведамлялі, што будуць нас зносіць, некалькім нашым суседзям прыйшлі лісты з адміністрацыі раёна, што наш дом будзе знесены, а суседнія трохпавярховыя сталінкі будуць нарошчваць яшчэ парай-тройкай паверхаў. Аднекуль усе ведалі, што тэрыторыя аддадзена кампаніі, якой валодае жонка Лужкова, пад пабудову элітнага шматпавярховага дома з падземнай паркоўкай. Аднак нешта ў іх тады не склалася. Мы пакуль на сваім месцы.

“Гэта мой садок, памятаю, мы саджалі тут бардзюрчыкі з аксамітак. Яны так пахнуць... спецыфічна!.. Я з таго часу цярпець не магу гэтыя кветкі!”

Месца № 5, дзіцячая радасць: стары цэнтр раёна

– У Мінску раней было дзве вуліцы Жылуновіча: адна Змітра Жылуновіча, другая Цішкі Гартнага, у Новым Трасцянцы. Потым апомніліся і перайменавалі трасцянецкую вуліцу Гартнага ў Ельніцкую. А наша вуліца засталася.

– Тут, на скрыжаванні вуліц Жылуновіча і Карыцкага, быў ранейшы цэнтр нашага раёна, яшчэ да плошчы з універмагам “Беларусь”. У цэнтры кінатэатр “Камсамолец”. Яго будавалі па тыпавым праекце, ён такі самы, як кінатэатр “Мір” на Казлова, “Беларусь” на Фрунзенскай і кінатэатр на Аўтазе, які цяпер перарабілі ў Новы драматычны тэатр (дарэчы, атрымалася жудасна). Па назве можна зразумець, што “Камсамолец” спецыялізаваўся на кіно для моладзі.

Мае дзіцячыя ўспаміны: тут унутры заўсёды было страшна холадна. Са школы нас ганялі, добра помню, на французскія фільмы з Жэрарам Дэпардзьё. Вось мы прыйшлі, глядзім кіно і паміраем паціху. Але тое да рамонту, а цяпер усё чын чынам, цёпла, камфортна.

А яшчэ старэйшыя ўсе пагалоўна ўспамінаюць, што ля “Камсамольца” быў цір-аўтобус і дзіцячае кафэ “Чабурашка”, у якім было казачна смачнае жэле. Дзеці прыходзілі і ў любым парадку: цір – кіно – жэле або жэле – кіно – цір. А цяпер пры “Камсамольцы” хіба што бар “Блокбастар”.

– У нашым раёне мне яшчэ падабаецца, што адсюль рэальна можна не выязджаць. Тут ёсць усё побач з домам: магазіны, кафэ, усялякія бытавыя паслугі, рамонты, хімчыстка, аптэкі, банкі, адукацыйныя ўстановы ўсіх узроўняў, кіно і гэтак далей, рытуальныя паслугі нават. Захавалася многа крам крокавай даступнасці.

Заходзім у адну з крам пагрэцца. У раёне яе называюць “Бадуліна”, у народным тлумачэнні – ад слова “бадун”. Нядзеля, ранак. Хлопец купляе два літры піва.

– Вось ён, смак нашага раёна, – смяецца Паліна. Прыступаем да традыцыйнага апытання:

Смак раёна: дык вось бухло, калі аб’ектыўна. (Ну што ж такое! Просім падумаць, можа, ёсць і нешта больш аптымістычнае?) Больш аптымістычнае... О, чабурэкі! Там, дзе вуліца Вясняцова выходзіць на Партызанскі праспект, раней была знакамітая чабурэчная. Людзі ездзілі ў яе з усяго Мінска. Прыязджалі, куплялі пакет чабурэкаў на ўсю сям’ю і са смятанкай елі. На месцы чабурэчнай цяпер піцэрыя.

Пах раёна: нічога не магу сказаць пра смог ці нейкія заводскія выхлапы – я ў нас гэтага не заўважаю. Раскажу іншае: у доме на Жылуновіча, дзе замураваны першы паверх, знаходзіцца хлебапякарня. Мой дом насупраць, і пахі заўсёды неймаверныя.

Гук раёна: дзіцячы гоман. Доўгія гады я шторанак прачыналася ад таго, што дзеці ў дзіцячым садку па суседстве робяць зарадку пад баян. Выходзяць на зарадку, бегаюць, прысядаюць, а настаўнік ім іграе. Песні пяюць. Дзіцячая ідылія – мая асацыяцыя ад гэтага ўсяго, ад усяго нашага раёна.

Колер раёна: адназначна зялёны і, напэўна, белы ад усёй гэтай квецені. Можа, нават не зялёны, а нейкая такая вясновая празрыстаць... Хаця, здавалася б, Заводскі раён, і ТЭЦ-3 тут побач. Калі ішла забудова, шмат увагі надавалі азеляненню. І характэрна, што раён засаджвалі рэдкімі раслінамі, пародамі дрэў. Напрыклад, чырвоны дуб – адзін ці два такіх дагэтуль растуць за кінатэатрам “Камсамолец”. Ці блакітныя (канадскія) елкі ў маім дзіцячым садзе і каля будынка адміністрацыі. І сосны ад Антонаўскага лесу то тут, то там... Але, дарэчы, такім і павінен быць Партызанскі праспект – лясным!

Мой прадзед працаваў у мінскім лясніцтве, яны высаджвалі ліпы, каштаны, чырвоныя дубы і многае іншае. Дзед саджаў бэзавую алею ад моста ў раёне Казлова і да лесапарку! У прадзеда, дарэчы, дом стаяў там, дзе цяпер Мінстат на Кашавога, і былі свае дэкаратыўныя дрэвы. Калі дом зносілі, то дрэвы выкапалі і некуды павезлі. Цалкам магчыма, што растуць усё яшчэ ў якім-небудзь непрадказальным месцы Мінска.

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

   Фота: CityDog.by, з архіва гераіні.

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ
01.03.2017
Гиды  
 
29
0
0
0
КОММЕНТАРИИ
ava
Працаваў некалькі год таму на вуліцы Жылуновіча, і шмат хадзіў па тых краях. Сапраўды, атмасферныя мясціны.
ОТВЕТИТЬ
Кхе-кхе, 01-03-2017, 20:26
+6 8 2
разъясню всем: Шары - это Комсомолец и Энергетическая. Ладно, от Народной до Энергетической. И всё вместе - до Плеханова. Не дальше. А Чебурашечная (хорошая, да) - это Корчи. Никак иначе. И если Шары приезжали на четырёх троллейбусах к Красному Маку, то Васнецова сидело до следующего утра дома на кухне.
ОТВЕТИТЬ
Нижние шарики нью тим 01-03-2017, 22:22
+2 3 1
продолжайте ,я записываю!)
ОТВЕТИТЬ
ava
Подтверждаю! И приезжие с серебрянки,пока салют строился,по мелочи заплатить должны были,чтобы до комсомольца по дворам добраться)
Из неточностей-про Бадулина уже написали,завод назывался ГПЗ-11, красный мак ни разу не ресторан,а коктейль-бар,помнишь моту?), в доме на жилуновича обеды школьные готовили на первом этаже,голубятен было три-червонца на корицкого до сих пор, на 82-й рощинского и прокурорская на плеханова за общагой!
А статья отличная,хотя девочка писала домашняя)))
ОТВЕТИТЬ
Спасибо за интересный рассказ! В конце про хлебопекарню - как бальзам на душу: три года живу в этом районе, каждый день хожу мимо этого дома, где окна и двери равномерно покрыты бежевой краской и нигде не могла узнать, что же там! :)
ОТВЕТИТЬ
ava
"суседская бабуля з маёй хаты" - это как? Коммуналка?
ОТВЕТИТЬ
Слежу 01-03-2017, 12:45
+6 9 3
по-моему вы не умеете шутить. никогда.
ОТВЕТИТЬ
ava
Конечно не умею. Куда мне до того, чтобы городской двухэтажный барак назвать "хатай".
ОТВЕТИТЬ
ava
з майго дома. не камуналка
ОТВЕТИТЬ
ava
Паважаная рэдакцыя! Выпраўце, калі ласка:
"У гэтя песні згадваюцца ... рэстаран" Чырвоны мак ", магазін" Страла ", кафэ" Чабурашка "..." - не кафэ "Чабурашка", а "Чабурэчка" (чабурэчная)! Ве-е-ельмі вялікая розніца паміж гэтымі месцамі))
ОТВЕТИТЬ
Паліна, дзякуй, выправілі.
ОТВЕТИТЬ
ava
Якесь двоповерхове село :(
ОТВЕТИТЬ
не тое, што на данбасе
ОТВЕТИТЬ
ava
Так погода хорошая,подъезжайте вечерком,в любом дворике,уверен,встретите компанию молодых ,или не очень,людей, они внимательно выслушают ваше мнение!
Вы любите рЫск???
ОТВЕТИТЬ
Мормыжка 01-03-2017, 13:36
+14 19 5
Панно Кищенки испугало в свое время немало детей. Едешь в трамвае, ножками болтаешь, проезжаешь парк и тут - опа! Огромные жуткие круглые морды агрессивно пялятся. А трамвай так меееедленно сворачивает к "Беларуси"....
ОТВЕТИТЬ
Утульны горад, у якім хочацца жыць. Двухпавярховікі адрамантаваць канешне. Проста як жыхар шараговага спальнага мікрараёна 80-х з усім камплектам "выгод", я адчуваю каштоўнасць такіх раёнаў з малапавярховікамі. Яшчэ адзін маршрут для гарадскіх вандровак, няхай толькі надвор'е паспрыяе.
ОТВЕТИТЬ
Владимир 01-03-2017, 15:17
+13 13 0
Бадулинский называется так, потому что раньше директором был Бадулин, а не то что вы написали.
ОТВЕТИТЬ
Алексий 01-03-2017, 15:31
+2 2 0
+1. зачем писать бред про бадун, когда пьянчуги возле всех продуктовых магазинов района трутся
ОТВЕТИТЬ
ava
Спасибо! Я не знала про директора. Можете подробнее рассказать?
А про бадун была лишь теория, не самая красивая, конечно.
Вообще здорово, когда в комментариях кто-то рассказывает новые (хотя бы для меня) факты, я надеялась, что так будет:)
ОТВЕТИТЬ
фотография в несовершеннолетнем виде зимой в очках-самая крутая. можно даже на обложку или выставку.
Хау!
ОТВЕТИТЬ
Кхе-кхе, 01-03-2017, 20:20
+4 4 0
как раз таки красивая. Директоров никто не помнит (и правильно), разве что Филиппова (и то, благодаря легенде), а народное название - оно всегда по сути и на века.
ОТВЕТИТЬ
Владимир 01-03-2017, 22:51
+1 1 0
Да у меня тоже информации немного :) Был директором этого магазина около полувека назад, но чем заслужил такую честь - не знаю.
ОТВЕТИТЬ
ava
Песни которые цитировали и само название Шарики Бридж придумал рэпер Young Dogg он же Джонни Гатти. Твиттер: http://twitter.com/trapgestapo
ОТВЕТИТЬ
ava
На месте чебуречной вместо пиццерии в 2015 году открылось "Prime cafe", очень приличное для этого района) И там как дань традиции месту в меню есть чебуреки)
ОТВЕТИТЬ
Нижние шарики нью тим 01-03-2017, 22:32
-2 0 2
и там всегда полу пусто, потому что местные едят шкварки и пьют пиво по домам .
ОТВЕТИТЬ
Алексей 02-03-2017, 02:07
Этот комментарий был скрыт, так как не соответствует правилам комментирования. См. п. 8.
ОТВЕТИТЬ
ava
Они только в Prime Cafe и появились. До этого их там долго не было. Причем, их там готовят, а не разогревают. ничего такие :)
Взял даже телефон, чтобы заранее звонить, заказывать и приезжать брать готовые на вынос :)

Всем привет из бывшей "Стрелы" ныне "магхаза" Рублёвский ;)
ОТВЕТИТЬ
ava
Спасибо за рассказ! А мой отец помнит, как ещё в 1980-ых таксисты на Шарики вечером отказывались ехать)
ОТВЕТИТЬ
Спасибо! Аж мурашки по спине. Такие же чувства к родному району испытываю. Только вот про магазин на Жилуновича у меня другая версия. Был у него раньше директор по фамилии Бадулин, и вот пока он был, магазин был очень хорош. Хотя и сейчас со своей функцией справляется неплохо. А, да, и еще было деление на верхние, нижние и средние Шарики)
ОТВЕТИТЬ
ava
Цікава. А хто падкажа, што зрабіць каб таксама правесці экскурсію па сваіх мясцінах? маю на ўвазе ангарскую і завадскі раён)
калі рэдакцыя шчэ не паспела зрабіць матэрыял, з задавальненнем паўдзельнічаю)
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи
НОВОЕ НА CITYDOG.BY